У бандэролі на менскім лётнішчы былі жывыя павукі


Дробны паштовы пакет, які прыбыў 22 кастрычніка авіяпоштай у лагістычны цэнтр міжнародных паштовых адпраўленняў, прыцягнуў увагу мытнікаў незвычайнай суправаджальнай налепкай аб характары грузу: «Павукі. Кошт – 1 USD».

Паводле прэсавай групы мытні «Мінск-2», падчас праверкі пасылкі кантралёры знайшлі ў ёй пяць пластыкавых слоікаў і тры колбы з жывымі павукамі, загорнутымі ў сурвэткі і прысыпанымі зямлёю.[/vc_column_text][vc_single_image image=”382090″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Мяркуючы па пазнаках на банках і колбах, у іх знаходзіліся павукі-птушкажэры: Phormictopus auratus, Psalmopoeus irminia, Acanthoscurria geniculate, Heteroscodra maculate і іншыя.[/vc_column_text][vc_single_image image=”382082″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Птушкаеды засяляюць усе кантыненты, акрамя Антарктыды. Арэал уключае цалкам Афрыку, Паўднёвую Амерыку, Аўстралію і Акіянію. У Еўропе павукі-птушкаеды сустракаюцца рэдка, іх арэал уключае паўднёвую палову Італіі, Іспанію і Партугалію.

Мытнікі не даюць ацэнку стану членістаногіх пасля падарожжа, але вядома, што гэтыя павукі могуць жыць да 30 гадоў. Адсутнасць ежы і нізкая тэмпература (а такія ўмовы павукі мелі ў самалёце) запавольваюць абмен рэчываў, што толькі спрыяе павелічэнню працягласці жыцця.

Перасылка ў міжнародных паштовых адпраўленнях жывых жывёлінаў забароненая Сусветнай паштовай канвенцыяй, а таксама Мытным кодэксам Мытнага звязу.

Мытня нацыянальнага лётнішча распачала праверку здарэння.

ДД, belsat.eu; фота: прэсавая служба мытні лётнішча «Менск»

Стужка навінаў