У Баку ў жылым доме прагрымеў выбух


У цэнтры Баку адбыўся выбух, паведамляе сайт news.az.

Паводле папярэдняй версіі, у шматпавярховым жылым доме выбухнуў газ. Змешчаным паблізу гандлёвым аб’ектах нанесены ўрон. Прычынай выбуху мог стаць пажар на першым паверсе дома, у краме канцылярскіх тавараў.

Паводле дадзеных МНС Азербайджана, пацярпеў адзін чалавек – прадавец крамы атрымаў апёкі.

Намеснік гендырэктара кампаніі «Азерыгаз» Руслан Аліеў пазней распавёў, што прычынай інцыдэнту, па папярэдніх дадзеных, стала ўцечка газу.

На месцы працуюць паліцэйскія і ратавальнікі.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў