У байнэце з'явіўся сайт, дзе можна прасачыць за рэакцыяй улады на сітуацыю з COVID-19


Праваабарончая арганізацыя «Human Constanta» зрабіла сайт, які называецца «Covidmonitor». На ім можна прасачыць за рэакцыяй дзяржструктураў на сітуацыю з каронавірусам.

«На сайце вы можаце паглядзець храналогію заяваў, дзеянняў, рэакцыяў дзяржаўных органаў. Таксама тут будуць збірацца нарматыўна-прававыя акты, якія прымаюцца дзяржавай», – гаворыцца на Covidmonitor.by.

Стваральнікі Covidmonitor.by нагадваюць, што кожнае абмежаванне, якое ўводзіцца дзяржавай, павінна быць законным, прапарцыйным і не можа мець дыскрымінацыйны характар.

«Мы збіраем гэтую інфармацыю для гісторыі, каб пазней правесці аналіз», – тлумачаць на сайце.

Скрыншот з Covidmonitor.by

Краіны Заходняй Еўропы з часоў Другой сусветнай вайны не сутыкаліся з абмежаваннямі, якія сталі новаю нормаю праз пандэмію COVID-19. Праўда, у Беларусі пакуль праблема з увядзеннем гэтых абмежаванняў.

Hавiны
Каранцін як пагроза дэмакратыі. Як мяняюцца правы чалавека пры пандэміі
2020.04.07 19:39

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў