У Байнэце распачалася праграма падтрымання беларускай мовы

Хостынг-правайдэр HostFly.by распачаў праграму падтрымання беларускай мовы ў Байнэце. Усе аўтарскія рэсурсы, якія публікуюць матэрыялы на роднай мове, атрымаюць эксклюзіўныя ўмовы размяшчэння ў сеціве з выкарыстаннем сучасных воблачных тэхналогіяў.

Прыняць удзел у праграме змогуць праекты, размешчаныя ў доменных зонах БЕЛ і BY, пры ўмове, што яны публікуюць матэрыялы па-беларуску. У асобных выпадках могуць разглядацца ідэі па стварэнню новых сайтаў, але дзеля гэтага спатрэбіцца апісанне праекту і план па яго рэалізацыі.

«Мы гатовыя падтрымаць аўтарскія праекты, якія выкарыстоўваюць беларускую мову для выказвання поглядаў, меркаванняў або ілюстрацыі падзеяў, што адбываюцца ў нашай краіне. На падтрыманне могуць разлічваць як цалкам беларускамоўныя, так і рэсурсы, якія публікуюць матэрыялы на расейскай і беларускай мовах», – адзначыў кіраўнік праекту HostFly.by Аляксандр Хмыль.

Кiраўнiк HostFly.by падкрэсліў, што беларуская мова дапамагае многім праектам у Байнэце захаваць нацыянальную адметнасць, таму іх трэба падтрымліваць і стымуляваць з’яўленне новых інтэрнэт-старонак.

Заяўку на ўдзел у праграме і размяшчэнне на хостынгу HostFly.by можна даслаць на адрас: bel@hostfly.by.

https://belsat.eu/news/ne-tolki-bablo-i-mersedesy-top-haatsicheskih-tsytatau/

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны