У Бабруйску журналістаў падазраюць у падпале апорнага пункту міліцыі?


У матулі бабруйскай журналісткі Марыны Малчанавай 7 кастрычніка прайшоў ператрус паводле крымінальнай справы па падпалу апорнага пункту ў Бабруйску, распавяла журналістка belsat.eu.

«Шукалі мяне. Нічога не забралі, бо ў мамы няма чаго забіраць», – кажа журналістка.

«Я нармальна сябе пачуваю, але не ведаю чаго надалей чакаць. Не хаваюся і не збіраюся. Чаму я мушу хавацца? Я не маю дачынення да гэтага падпалу», – гаворыць Марына.

Паводле звестак Малчанавай, зараз такія ператрусы будуць праходзіць у кожнага, каго затрымалі ў Бабруйску 4 кастрычніка.

Марына Малчанава.
Фота: https://babruysk.by/

6 кастрычніка вобшук па гэтай жа справе прайшоў у журналіста «Вечернего Бобруйска» Дзяніса Носава. У яго забралі тэхніку.

  • 4 кастрычніка ў Бабруйску былі затрыманыя: Марына Малчанава, Алеся Лацінская, Дзяніс Носаў, Юрый Камісараў. Марыну Малчанаву з ізалятара даставілі ў гарадскую больніцу з гіпертанічным крызам.
  • 28 верасня ў Бабруйску падпалілі грамадскі пункт аховы правапарадку на першым паверсе Дому культуры па вуліцы Куйбышава. У выніку падпалу былі пашкоджаная дзверы, пацярпелых не было.

AA belsat.eu

Стужка навінаў