У Бабруйску затрымалі маці, чые дзеці загінулі пры пажары


Уначы 27 траўня ў двухпакаёвай кватэры на восьмым паверсе дому па бульвары Прыбярэзенскам у Бабруйску адбыўся пажар, дзе загінулі двое шасцігадовых дзяцей – хлопчык і дзяўчынка.

Следчыя высветлілі, што ачаг узгарання знаходзіўся на канапе, размешчаным у зале. 40-гадовай маці загінулых дзяцей разам са старэйшым 11-гадовым сынам падчас пажару ў кватэры не было.

Па факце гібелі двух дзяцей Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэту распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці двух асобам) Крымінальнага кодэкса.

«Маці загінулых дзяцей затрыманая і дае паказанні», – паведамілі ў СК.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў