У Бабруйску з акна выпала старшыня райсавету

Людміла Крычко. Фота: tribunapracy.by

Старшыню Бабруйскага раённага Савету дэпутатаў Людмілу Крычко шпіталізавалі ў цяжкім стане, паведамляе TUT.by.

На мінулых выходных жанчына выпала з акна сваёй кватэры на чацвёртым паверсе. Крычко, паводле звестак крыніц, са шматлікімі траўмамі і пераломамі знаходзіцца ў штучнай коме.

Афіцыйна яна знаходзіцца на бальнічным.

Намеснік Крычко Аляксандр Атрохаў, які таксама ўзначальвае ААТ «Неўскі-Агра», напярэдадні склаў з сябе паўнамоцтвы намесніка кіраўніка Бабруйскага райсавету дэпутатаў. Але праз шпіталізацыю Людмілы Крычко быў вымушаны быў узначаліць райсавет.

Людміла Крычко ўзначаліла райсавет у 2018 годзе. Раней яна займала пасаду старшыні раённага абʼяднання прафсаюзаў.

МГ belsat.eu

Hавiны