У Бабруйску патрульнае аўта ДАІ стала віной ДТЗ


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/oKaZdY06Uwk”][vc_column_text]Відавочцы кажуць, што міліцыя ўключыла чырвоны пробліскавы маячок і гукавы сігнал у апошні момант, калі стала ясна, што аварыі на скрыжаванні не пазбегнуць.

Пра гэта «Белсату» распавёў бабруйскі блогер Алег Жалноў, які знаходзіўся недалёка ад месца здарэння і паразмаўляў з людзьмі, якія бачылі аварыю.

Каля 11:50 на скрыжаванні праспекта Будаўнікоў і вуліцы Батава міліцэйская машына сутыкнулася з «Фальсвагенам». Кіроўца апошняй праязджаў на зялёнае святло. Раптоўна скрыжаванне вырашыў праехаць аўтамабіль ДАІ, які рухаўся ў тым жа кірунку. Відавочцы расказалі блогеру Жалнову, што міліцыя ўключыла сігналізацыю і маячкі за момант перад ударам у «Фальсваген».

Пасажырка цывільнага аўта, жонка кіроўцы, шпіталізаваная з ударамі.

Віну ДАІ ўжо прызнаў начальнік бабруйскага ДАІ Віталь Паддубскі ў каментары мясцовай газеце «Бабруйскі кур’ер».

«На скрыжаванне на сігнал святлафора, які забараняе рух, з уключанымі праблясковымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй выехалі нашыя супрацоўнікі, – распавёў Паддубскі. – Згодна з Правілам дарожнага руху, кіроўца патрульнага аўта ў такіх выпадках мусіць пераканацца, што ягоны манеўр не створыць перашкодаў для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Аднак гэта не было зроблена. Імаверна, мела месца звычайная няўважлівасць. Канешне, будуць узятыя тлумачэнні і з кіроўцы «Фальсвагена», аднак, відавочна, што віна за ДТЗ ляжыць на нашым супрацоўніку».

У рэгістратары ДАІ «села батарэя»

Алег Жалноў быў панятым у афармленні гэтага ДТЗ. Ён кажа, што абмеры месца здарэння рабіў напарнік вінаватага кіроўцы машыны ДАІ.

«Я ўказаў, што ў схеме дарогі змянілі частку праезджай часткі, дзе ехаў «Фальсваген» – на 25–30см», – кажа Жалноў.

Брат кіроўцы грамадзянскай машыны запатрабаваў, каб далучылі запіс рэгістратара з аўта ДАІ. Але паводле словаў Жалнова, міліцыя заявіла, што яны «не абавязаныя гэтага рабіць».

«Села батарэя. Можа быць, не запісалася з-за ўдару», – цытуе міліцыянтаў Жалноў.

Блогер дадаў, што на месцы здарэння на некаторы час з’явіўся загадчык бабруйскага УУС у цывільным.

Гэта другое ДТЗ па віне ДАІ ў гэтым годзе ў Бабруйску. 4 студзеня кіроўца патрульнай машыны няправільна выбраў хуткасць, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Сітраенам».

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў