У Бабруйску памерла яшчэ адное дзіця


За адзін дзень у Бабруйску раптоўна памерлі два маленькія дзіцяці. Але ў Следчым камітэце заяўляюць, што смерці не звязаныя міжсобку.

25 снежня памёр 5-гадовы хлопчык, які з маці і бабуляй жыў у вёсцы Каменка Бабруйскага раёну. Яму стала дрэнна пасля наведвання дзіцячага садка. Маці выклікала хуткую, але выратаваць дзіця не атрымалася.

Паводле папярэдняй версіі, гэта выпадак не звязаны са смерцю ў гэты ж дзень 2-гадовай дзяўчынкі, паведаміла радыё «Свабода» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту на Магілёўшчыне Анастасія Лаўрыновіч.

«Смерць хлопчыка не носіць крымінальнага характару. Прызначана судова-медычная экспертыза, якая можа доўжыцца месяц», – сказала яна.

Hавiны
У Бабруйску двухгадовае дзіця памерла ад менінгакокавай інфекцыі
2019.12.27 21:05

Лекары папярэдне лічаць, што прычынаю смерці двухгадовай дзяўчынкі ў Бабруйску стала генералізаваная менінгакокавая інфекцыя, якая працякала ў выглядзе маланкавай формы.

Двухгадовую дзяўчынку даставілі ў бабруйскі шпіталь 24 снежня. Дзіця паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне, але выратаваць жыццё дзяўчынкі не ўдалося. 25 снежня яна памерла.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў