У Бабруйску невядомыя выкінулі немаўля ў кусты


17 кастрычніка ў Бабруйску працаўнікі хуткай дапамогі знайшлі немаўля.

Хлопчык ляжаў у кустах на зямлі і крычаў, паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале. Цяпер дзіця знаходзіцца пад наглядам медыкаў.

На месцы здарэння працуюць следчыя УСК па Магілёўскай вобласці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў