У Бабруйску двухгадовае дзіця памерла ад менінгакокавай інфекцыі


Лекары папярэдне лічаць, што прычынаю смерці двухгадовай дзяўчынкі ў Бабруйску стала генералізаваная менінгакокавая інфекцыя, якая працякала ў выглядзе маланкавай формы. Пра гэта піша БелТА.

Двухгадовую дзяўчынку даставілі ў Бабруйскі шпіталь 24 снежня. Дзіця паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне, але выратаваць жыццё дзяўчынкі не ўдалося. 25 снежня яна памерла ў шпіталі.

«Менінгакокавыя інфекцыі хоць і рэдка, але ў залежнасці ад схільнасці арганізму могуць прыводзіць да цяжкіх наступстваў», – адзначыла Юлія Барадун, прэсавы сакратар Мінаховы здароўя.

Лекары лічаць, што дзіця памерла ад менінгакокавай інфекцыі, якая працякала ў выглядзе маланкавай формы.

Следчы камітэт распачаў правяранне па факце смерці дзіцяці.

Hавiны
«Калі дзіця нельга вылечыць, гэта не азначае, што яму нельга дапамагчы»
2018.09.19 13:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў