У Бабруйску, Браславе і Віцебску затрымліваюць незалежных назіральнікаў


У розных гарадах Беларусі 8 жніўня працягнуліся затрыманні незалежных назіральнікаў, паведамляе тэлеграм-канал «Репрессии в Беларуси&Защита и Солидарность».

Гэтак, у Бабруйску затрыманая каардынатарка назірання ад «Правы выбару» Галіна Смірнова. Спачатку яна перастала выходзіць на сувязь, потым высветлілася, што яна знаходзіцца ў УУС Бабруйскага гарвыканкаму.

Hавiны
Кіраўніца штабу Ціханоўскай – на Акрэсціна
2020.08.08 21:39

У Браславе затрыманы незалежны назіральнік Валерый Трашчынскі. Увесь тыдзень яго не пускалі на ўчастак, ён сядзеў на прыступках. 8 жніўня міліцыянты забралі яго ў РАУС паводле артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), пакінуўшы да суду ў ізалятары.

Заяву на назіральніка напісала Вольга Ляснеўская, якая таксама пазбавіла акрэдытацыі назіральніцу ад раённай арганізацыі «Беларускага прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі» Наталлю Пяскарскую, што паведаміла ў райвыканкам пра «дапіску» ў яўцы выбарцаў.

Hавiны
У Магілёве затрымалі журналіста Салаўёва
2020.08.08 21:19

У Віцебску на ўчастку для галасавання №69 Першамайскага раёну затрымалі назіральніцу Дар’ю Дук і двух назіральнікаў ад платформы «Сумленныя людзі» – Мікіту Астапава і Наталлю Нікіфараву. У Першамайскім РАУС на іх аформілі пратаколы паводле 17.1 КаАП.

Таксама ў горадзе затрыманая рэгіянальная каардынатарка назіральнікаў ад «Сумленных людзей» Вольга. Яе павялі з месца назірання за выбарчым участкам двое невядомых мужчын.

Hавiны
У Пінску затрыманы Валерый Рамановіч, давераная асоба Ціханоўскай
2020.08.08 18:33

Апроч таго, у Віцебску перастаў выходзіць на сувязь мясцовы актывіст Аляксандр Матэюк. А ўдома ў адміністратаркі чату «Витебск для Жизни» Юліі Барсукова прайшоў ператрус у межах крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 342 КК. Саму актывістку забралі на допыт у Кастрычніцкі РАУС гораду.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў