У Бабруйскім раёне ноччу шукалі дзіця: знайшлі ў лесе пад дрэвам


Пошукі дзіцяці.
Фота: mchs.gov.by

У Бабруйскім раёне ратаўнікам 22 траўня паступіла паведамленне аб тым, што знікла дзіця ў вёсцы Макараўка. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Сям’я была ў гасцях у знаёмых, а дзеці гулялі ў двары. Каля 20:00 старэйшыя дзеці прыбеглі ў дом і сказалі, што не могуць знайсці свайго сябра.

Ратавальнікі і міліцыя пачалі пошукі, якімі кіраваў першы намеснік міністра надзвычайных сітуацыяў Аляксандр Худалееў.

У 03:58 за 7 кіламетраў ад дому з дапамогай цеплавізара атрымалася знайсці дзіцяці. Малое спала пад дрэвам у лесе.

Дзіця даставілі да медыкаў, а пасля агляду адпусцілі дадому.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў