У аварыі ў Расеі загінулі чатыры беларусы


Удзень 10 кастрычніка ў Бабынінскім раёне Калужскай вобласці Расеі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінулі чатыры чалавек. Пра гэта паведамілі ў мясцовым упраўленні МУС РФ.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Mercedes Sprinter», рухаючыся з боку Бранску ў бок Масквы, ад’язджаючы ад абочыны дарогі для развароту, сутыкнуўся з аўтамабілем «Scania». Пасля гэтага «Mercedes Sprinter» з’ехаў у кювет.

Hавiны
У Расеі ў ДТЗ загінулі чацвёра беларусаў
2019.09.13 16:00

У выніку аварыі чатыры чалавекі загінулі, а шэсць атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

РИА «Новости» са спасылкай на ДІБДР Расеі паведамляе, што ўсе загінулыя былі грамадзянамі Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў