У аўторак сіноптыкі папярэджваюць пра туман і галалёд, абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі


4-га студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі неба. Пераважна па паўднёва-заходняй палове Беларусі пройдзе мокры снег, дождж, паведамляе Белгідрамет.

У аўторак сіноптыкі папярэджваюць, што месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра складзе ад мінус аднаго да пяці градусаў цяпла.

У Менску днём 4 студзеня без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 %). Слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай каля нуля, днём да двух градусаў цяпла, вечарам чакаецца ад нуля да двух градусаў марозу.

Hавiны
У Беларусь вяртаецца зіма: начамі на гэтым тыдні – да 15 градусаў марозу
2020.02.03 11:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў