У аўтобуса ў Мазыры адваліліся дзверы – ён паехаў далей


Падчас руху аўтобусу па маршруце 14 у Мазыры створка дзвярэй адвалілася і ўпала прама ў салон аўтобуса. Ніхто не пацярпеў.

Відэа з салону аўтобусу даслалі падпісчыкі каналу «ЧП Беларусь». Відавочцы распавялі, што пасля здарэння аўтобус працягнуў сваю працу:

«Кіроўца паправіў дзверы, каб ляжала раўней, і далей павёз людзей па маршруце».

Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

«Вось чаму на дзвярах напісана «Не прыхінацца», – жартуюць у каментарах пад гэтым відэа інтэрнэт-карыстальнікі.

ДД

Стужка навінаў