У Аўстрыі забілі палітуцекача, які крытыкаваў Рамзана Кадырава


У аўстрыйскім горадзе Герасдорф, што недалёка ад Вены, забіты грамадзянін Расеі, які прасіў палітычнага прытулку ў Аўстрыі.

Як піша «Медуза», аўстрыйская паліцыя імя расейца і іншую інфармацыя пра загінулага не раскрываюць. Адзначаецца толькі, што ён прасіў палітычнага прытулку ў Аўстрыі. Падазраванага ў забойстве затрымалі ў горадзе Лінц. Пры затрыманні ён не аказаў супраціў.

Паводле выдання «Кавказский узел», забіты – чачэнец Анзор Умараў. Анзор Умараў вядомы як жорсткі крытык кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава. Ён вёў на чачэнскай мове канал на Youtube пад імем «Анзор з Вены», падпісантамі якога з’яўляюцца 12,6 тысячы чалавек. Апошняе відэа на яго канале «Anzor Tscharto Beck Martin» было апублікавана 3 ліпеня. За два дні яно набрала 153 108 праглядаў і 1214 каментароў.

Як піша «Кавказский узед», падазраваны ў забойстве – таксама чачэнец.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў