У Аўстраліі знайшлі зламысніка, які падкідваў іголкі ў ягады


Зламысніка, які падкідваў шпількі і іголкі ў трускалкі ў Аўстраліі знайшлі. Ім апынуўся няпоўнагадовы юнак.

Падлетак арыштаваны, цяпер ім будзе займацца служба працы з моладдзю. Матывам, які кіраваў хлопцам, паведамляе ВВС, з’яўляецца звычайнае свавольства.

Hавiны
У Аўстраліі шукаюць зламыснікаў, якія шпігуюць трускалкі… іголкамі
2018.09.15 13:40

Тым не менш гэты ўчынак прынёс шмат стратаў для вытворцаў ягад і гандляроў, якія прадавалі трускалкі. Паводле звестак сацыяльных сетак, некалькі чалавек вымушаныя былі звярнуцца да лекараў, пасля таго, як праглынулі іголкі, не заўважыўшы іх у ягадах. Дакладная колькасць пацярпелых ад іголак у трускалках невядома, улады паведамляюць як мінімум пра сотні скаргаў. Гэтыя выпадкі хутка пасеялі паніку як сярод пакупнікоў, так і сярод вытворцаў садавіны.

Улады штату Квінсленд паведамляюць, што набытыя трускалкі перад ужываннем абавязкова неабходна перагледзець, але лепей – выкінуць.

Апошнія аптовыя закупы ў вытворцаў трускалак пільна праглядваюцца. Цяпер яны будуць у крамах бяспечныя для ўжывання.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў