У Аўстраліі злодзеі падкінулі ў школу трох галодных кракадзілаў


Уварванне чатырох маладзёнаў у ніжняй бялізне зафіксавала камера назірання ў школе гораду Хампты-Ду. Праз разбітае шкло ў дзвярах зламыснікі запусцілі рэптыліяў у офіс, пасля самі пралезлі ў кабінет і пачалі знішчаць абсталяванне.

Цяпер хуліганаў шукае паліцыя. Ім пагражае штраф да 40 тысяч долараў за жорсткае абыходжанне з жывёлінамі. Як высветлілі ветэрынары, рэптыліі былі знясіленыя, а іх сківіцы залепленыя скотчам.

Стужка навінаў