У Аўстраліі згарэла 8 млн гектараў зямлі. Фотаздымкі


Жыхарка Кабарго на парэштках сваёй спаленай хаты. 6 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum

У выніку буйных пажараў у Аўстраліі спаленыя 8 млн гектараў зямлі, разбураныя сотні дамоў, пацярпелі або загінулі мільёны жывёлінаў, а два дзясяткі чалавек загінулі, падае «The Atlantic».

Аўстралійскі ўрад пярэчыць навукоўцам, якія заяўляюць пра сувязь паміж пажарамі і кліматычнымі зменамі.

Аўстралія гарыць ужо некалькі месяцаў!

?У Аўстраліі экалагічная катастрофа.Эксперты кажуць, што колькасць загінуўшых жывёлаў можадасягнуць 500(!) мільёнаў!

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 6 stycznia 2020

Прэм’ер-міністр Скот Морысан і міністр па скарачэнні выкідаў Ангус Тэйлар заяўляюць, што Аўстралія не мае патрэбы ў скарачэнні выкідаў вугляроду з мэтай абмежавання глабальнага пацяплення – нават пасля трохгадовай засухі і беспрэцэдэнтных пажараў.

Мёртвая птушка ў попеле на дарозе побач з горадам Эдэн. 7 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum
24-гадовы фермер Сэм МакГлон змагаецца з агнём недалёка аж свайго дому ў Брэйдвудзе ў Новым Паўднёвым Уэльсе. 2 студзеня 2020 года. Фота ягонае / Caters News Agency / Caters News / Forum
Чорны попел на пляжы Бойдтаун і берагах ракі Нуліка ў Эдэне. 7 студзеня 2020 года. Фота –Tracey Nearmy / Reuters / Forum
Пляж Бойдтаун у горадзе Эдэн. 7 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum
Мёртвая птушка на пляжы Бойдтаўн на беразе Ціхага акіяну каля мястэчка Эдэн у Аўстраліі. 7 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum
Задымленая ферма побач з Кабарго. 6 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum
Паваленыя ў выніку пажараў дрэвы перакрываюць дарогу недалёка ад гораду Эдэн. 7 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum
Работнікі прыбіраюць паваленыя дрэвы з дарогі пасля пажару ў лесе побач з горадам Эдэн. 7 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum
Знішчаныя калядныя ўпрыгожанні побач з разбураным домам у Кабарго ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Аўстралія. 5 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum

Пажары ў Аўстраліі працягваюцца з верасня 2019 года.

Згарэлы лес пасля пажару каля Эдэну, Аўстралія. 7 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum

Амаль ва ўсіх аўстралійскіх штатах усталявалася рэкордная спякота – тэмпература разумеецца вышэй 40 градусаў па Цэльсіі.

Паводле «Бі-бі-сі», ахвярамі стыхіі сталі ўжо каля 480 мільёнаў жывёлінаў.

«Reuters» піша пра 25 чалавечых ахвяраў.

Працаўнікі прыбіраюць паваленыя дрэвы ў лесе каля Эдэну. 7 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum
Жанчына, якая арганізавала збор ахвяраванняў, не стрымлівае слёзаў, калі распавядае пра тое, як цяжка было атрымаць ваду. Эвакуацыйны цэнтр у Кабарго. 5 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum
5 студзеня 2020 года. Жыхар Кабарго John Aish ідзе па руінах свайго дому. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum
Сабака ляжыць на зямлі ў эвакуацыйным цэнтры ў Кабарго. 6 студзеня 2020 года. Фота – Tracey Nearmy / Reuters / Forum

На сёння ў краіне працягвае гарэць больш за 150 пажараў. На змаганні з імі ўрад прыцягнуў вайсковых рэзервістаў.

Хоць сёння ў некаторых раёнах усталявалася прахалоднае надвор’е, палёгка можа быць часовай: прагноз моцнага ветру і павышэння тэмпературы пагражае прывесці да новых пажараў – напрыклад, у прадмесцях Сіднэю.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў