У Аўстраліі шукаюць зламыснікаў, якія шпігуюць трускалкі... іголкамі


Буйныя гандлёвыя гіпермаркеты Аўстраліі вымушаныя былі зняць з продажы трускалкі, якія пастаўляліся са штату Квінсленд. Прычынаю таму сталі паведамленні, што ў ягадах трапляюцца швачныя іголкі і шпількі. Некалькі асобаў пацярпелі ад дзеянняў невядомых зламыснікаў.

Хто і з якой мэтай падкідае іголкі ў трускалкі – невядома. Улады гораду Квісленд нават аб’явілі пра ўзнагароджанне ў памеры 100 тысячаў аўстралійскіх долараў (больш за 61 тысячу еўраў) за інфармацыю пра зламысніка, паведамляе тэлеканал АВС.

Opublikowany przez Joshuę Ganego Sobota, 8 września 2018

Opublikowany przez Joshuę Ganego Sobota, 8 września 2018

Паводле звестак сацыяльных сетак, некалькі чалавек вымушаныя былі звярнуцца да лекараў, пасля таго, як праглынулі іголкі, не заўважыўшы іх у ягадах.

Улады гораду таксама паведамляюць, што набытыя трускалкі перад ужываннем абавязкова неабходна перагледзець, але лепей – выкінуць.

Апошнія аптовыя закупы ў вытворцаў трускалак пільна праглядваюцца. Цяпер яны будуць у крамах бяспечныя для ўжывання.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў