У Астраўцы заўважаны найбольш хуткі прырост насельніцтва ва ўсёй краіне


Па дадзеным Белстату, Астравец па колькасці прыросту насельніцтва перагнаў усе гарады Беларусі, у тым ліку Менск. За апошні год жыхароў у Астраўцы пабольшала на 7,15%.

Будаўнікі і працоўныя БелАЭС прыязжаюць і застаюцца ў Астраўцы разам з семʼямі. За 2016 год у 10-тысячным раённым горадзе зʼявілася каля 700 новых жыхароў.

На другім месцы па прыросце насельніцтва – Фаніпаль, спадарожнік Менску. Там насельніцтва за апошні год пабольшала на 4,7%. На трэцім месцы – Гомель, 2,64 % прыросту.

Тым часам, паводле Белстату, скарачаецца колькасць населеных пунктаў і жыхароў у радыёактыўна забруджаных зонах. За апошні год 191 вёска ў забруджанай зоне знікла з мапы Беларусі. А колькасць насельніцтва на гэтай тэрыторыі скарацілася на 20 400 чалавек – 1,8% у параўнанні з 2016 годам.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў