У Астраўцы абмяркоўваюць, што рабіць з адпрацаваным ядравым палівам БелАЭС


Opublikowany przez Irinę Sukhy Poniedziałek, 14 stycznia 2019

У Астраўцы адбываецца грамадскія абмеркаванні «Экалагічнага дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекту Стратэгіі абыходжання з адпрацаваным палівам БелАЭС».

Грамадскія абмеркаванні ў Астраўцы. Фота – belsat.eu
Грамадскія абмеркаванні ў Астраўцы. Фота – belsat.eu
Грамадскія абмеркаванні ў Астраўцы. Фота – belsat.eu
Актывістка Наталля Гарачка-Басалыга на грамадскіх абмеркаваннях у Астраўцы. Фота – belsat.eu

У экалагічным дакладзе «Аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядравых даследаванняў – Сосны» адзначаецца, што у Беларусі разглядаецца тры сцэнара дзеянняў з адпрацаваным ядравым палівам БелАЭС. Усе яны прадугледжваюць яго захоўванне на беларускай тэрыторыі ў тым ці іншым выглядзе.

Грамадскія абмеркаванні ў Астраўцы. Фота – belsat.eu

Першы варыянт прадугледжвае накіраванне апрамененай цеплавыдзяляльнай зборкі (АЦВЗ) на перапрацоўку ў РФ, з улікам працяглага захавання адпрацаванага ядравага паліва (АЯП) на тэрыторыі РФ, з наступным вяртаннем высоаактыўных адходаў (ВАА).

Другі варыянт прадугледжвае накіраванне АЦВЗ БелАЭС на перапрацоўку ў РФ з улікам «сухога» захоўвання АЯП на тэрыторыі Беларусі з наступным вяртаннем і захаваннем ВАА ў Беларусь.

Трэці варыянт – працяглае захоўванне АЦВЗ, у тым ліку з наступным пахаваннем на тэрыторыі Беларусі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў