У Ашмянах сямігадовы хлопчык выпаў з вакна


У Ашмянах сямігадовы хлопчык выпаў з вакна на лесвічнай клетцы, размешчанага паміж трэцім і чацвёртым паверхамі шматкватэрнага дому. Суседзі заўважылі, як падаў дзяцёнак і адразу патэлефанавалі ў хуткую.

Хлопчык папрасіўся ў маці пагуляць з сябрамі. Ён выйшаў з кватэры і пайшоў на вуліцу, але як ён зваліўся, пакуль невядома.

Газета «Ашмянскі веснік» паведамляе, што на дадзены момант дзіцё знаходзіцца ў рэанімацыі раённай больніцы, ягоны стан задавальняючы.

Пераломаў і пашкоджанняў унутраных органаў у яго не выяўлена. Дзіця атрымала шматлікія ўдары твару і галёнкі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў