У Аршанскім раёне сышлі з рэек 16 цыстэрнаў з прапанам


Здарэнне на чыгунцы.
Фота: t.me/nexta_tv

24 ліпеня ў Віцебскай вобласці на ўчастку Віцебск – Ворша паблізу вёскі Замасточча (Аршанскі раён) сышлі з рэек 16 цыстэрнаў грузавога цягніка. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

У цыстэрнах знаходзіцца прапан. Супрацоўнікі МНС правяраюць іх на магчымую ўцечку газу. Пакуль яна не выяўленая.

Перавернутыя цыстэрны з прапанам.
Фота: t.me/nexta_tv

Пацярпелых у выніку здарэння няма, на месцы пачаліся аднаўленчыя работы.

Разам з тым блогер «NEXTA» у сваім тэлеграм-канале паведамляе, што прынамсі з адной цыстэрны адбываецца ўцечка прапану.

Пасажырскія цягнікі, ужо выехалі з Віцебску, цяпер вяртаюць назад. Адтуль яны з двухгадзіннай затрымкай выедуць у пункты прызначэння абыходным шляхам – праз Полацк і Маладзечна. А цягнік Берасце – Санкт-Пецярбург пасля Воршы паедзе ў Смаленск і далей па альтэрнатыўным маршруце. Яго пасажырам, якія ехалі да Віцебску, паабяцалі аўтобусы з Воршы.

Прычынай здарэнне магла стаць дэфармацыя шляхоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў