У Арменіі заўтра можа змяніцца дзяржаўны строй


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZGptcHBVcGFQdjAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Ад пачатку тыдня ў Ерэване трывае масавы пратэст супраць рэферэндуму па змене канстытуцыі, які стаў пратэстам супраць улады. Мала хто ў Арменіі сумняецца, што плебісцыт у нядзелю будзе сфальсіфікаваны, а Серж Саркісян рыхтуе сабе пажыццёвую пасаду прэм’ер-міністра.

6 снежня ў Арменіі адбудзецца рэферэндум у справе зменаў у канстытуцыі, якія маюць на мэце абмежаваць кампетэнцыі прэзідэнта пры пашырэнні паўнамоцтваў прэм’ера і парламенту. Згодна са зменамі, пасада прэзідэнта стане дэкаратыўнай: ён будзе выбірацца не ў агульных выбарах, а парламентам, і кіраваць сем гадоў замест цяперашніх пяці. За пяць дзён да народнага волевыяўлення выбухнулі масавыя пратэсты.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Прэм’ер назаўсёды

Сама ідэя пераходу да парламенцкай рэспублікі – сапраўды, прагрэсіўная: праводзіць палітыку цвёрдай рукі у краіне будзе цяжэй. Да таго ж, ні ў адной з былых савецкіх рэспублік прэзідэнт не абмежаваны адным тэрмінам, а моцны парламент маюць толькі Грузія і Украіна.

Але армянская апазіцыя кажа, што Саркісян хоча змяніць канстытуцыю, каб пасля заканчэння сваёй прэзідэнтуры ў 2018 годзе застацца ва ўладзе пажыццёва.

«Ці будзе Саркісян прэм’ер-міністрам, ці старшынём Вярхоўнага савету або парламенту або проста кіраўніком партыі і будзе кіраваць ценявымі рычагамі – не важна. Важна, што [новая] канстытуцыя зробленая, каб ён працягнуў кіраваць у Арменіі», – кажа сябра кіруючага камітэту «Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства» Офсэп Хутшудзян.

Сапраўды, ідэя дэмакратычных рэформаў гучыць з вуснай палітыкаў, якія кіруюць непадзельна ўжо 16 гадоў, гучыць для армянаў дзіўна. І ў тым, што канчатковыя вынікі плебісцыту будуць намаляваныя, ніхто не сумняецца.

«Фальсіфікацыі будуць. Справа ў тым, што гэта апошні шанец для гэтай улады кантраляваць абстаноўку. А Арменіі ёсць адно адрозненне ад іншых краінаў былога СССР: тут улады не карыстаюцца аніякай падтрымкай. Іх рэальны рэйтынг – 1-2%», – кажа Філіп Арзуманян з партыі «Спадчына».

Не ўсе канкурэнты Саркісяна выступаюць супраць рэферэндуму. Так, самы вялікі апанент Рэспубліканскай партыі ў парламенце, прарасейская «Квітнеючая Арменія» падтрымала змены ў Канстытуцыі. Акцыі супраць рэферэндуму, якія ад пачатку тыдня адбываюцца ў цэнтры Ерэвана, узначалілі больш дробныя гульцы палітычнай сцэны – пераважна, праеўрапейскія.

Тое, чаму Саркісян проста не змяняе ў галоўным законе краіны абмежаванне на колькасць тэрмінаў, эксперты тлумачаць вялікімі фінансавымі праблемамі.

«Проста прыбраць абмежаванне ў канстытуцыі на два тэрміны ён не можа, бо ў адрозненні ад іншых постсавецкіх краінаў, дзе гэта было зроблена, Арменія ў вялікай ступені залежыць ад Захаду і ягоных крэдытаў», – тлумачыць палітолаг Мікаэль Золян.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”55332″ img_size=”large”][vc_column_text]

Другі прэзідэнцкі тэрмін Сержа Саркісяна сончыцца ў 2018 годзе

[/vc_column_text][vc_column_text]Улетку армяне ўжо масава пратэставалі супраць падвышэння тарыфаў на электраэнергію. Чэрвеньскі «электрамайдан» быў жорстка разагнаны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”55324″ img_size=”large”][vc_column_text]Хаця Расея дала сёлета вялікую зніжку для Арменіі на газ, краіна застаецца па вушы ў пазыках. На думку экспертаў, нядзельны рэферэндум мае на мэце адцягнуць увагу ад гаспадарчых праблемаў

Паміж молатам і кавадлам

Апроч фінансавай залежнасці, Арменія залежыць вайскова – ад Расеі. Апошняя ўзамен за гарантыі бяспекі пашырае цяпер свой вайсковы кантынгент у Арменіі. У студзені ў аэрапорце Эрэбуні была сфармаваная эскадрылля расейскай армейскай авіяцыі, неўзабаве цяжкія верталёты Мі-24 і К-32 пачнуць дзяжурства ў аэрапорце Сцепанавана.

Ад пачатку канфлікту Расеі з Турцыяй роля Арменіі ўзрастае: грузінскія эксперты мяркуюць, што Каўказ, і Арменія ў прыватнасці, могуць стаць для расейскага войска адным з транзітных шляхоў на Блізкі Ўсход.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”55328″ img_size=”large”][vc_column_text]

Транспартныя шляхі з Расеі ў Іран

[/vc_column_text][vc_column_text]Малаверагодна, што знаходзячыся паміж молатам і кавадлам, улады будуць лаяльныя да пратэстаў. Мікаэль Золян не сумняецца, што Саркісян «можа выкарыстаць знешнепалітычную сітуацыю, каб не дапусціць пратэстаў».

А пры поўным кантролі ўсіх галінаў улады ягонай Рэспубліканскай партыяй ані яму, ані Пуціну не трэба хвалявацца наконт стабільнасці ў Арменіі.

ДД, belsat.eu; графіка: Lenta.ru[/vc_column_text][vc_column_text]

У свежым выпуску «Прасвету» глядзіце:

Даследаванні японскіх навукоўцаў каштуюць жыцці сотням кітоў.

Што ў Арменіі змяніць лягчэй – канстытуцыю ці ўладу?

Цар і султан граюць цягліцамі: чым скончыцца расейска-турэцкае супрацьстаянне?[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSDlmRUhidTVkWlUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў