У Арменіі выбухнуў пасажырскі аўтобус, дзве асобы загінулі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=_1b2SVUjgH0″][/vc_column][/vc_row]Відэакадры з наступствамі выбуху рэйсавага аўтобусу ў Ерэване.

На відэазапісу бачна, што аўтобус моцна пашкоджаны, на месцы інцыдэнту працуюць ратаўнікі, а таксама аказваецца дапамога пацярпеламу пасажыру.

Паводле прэс-службы армянскага Следчага камітэту, у выніку выбуху ў раёне побач з цэнтрам Ерэвану два чалавекі загінулі, яшчэ шасцёра атрымалі раненні. Таксама ведамства паведаміла, што ў аўтобусе былі знойдзеныя сляды трацілу.

Прычына выбуху пакуль не ўстаноўленая, распачатая крымінальная справа. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Арменіі адзначыла, што двое параненых застаюцца ў цяжкім стане.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў