У Арменіі сёння зноў паспрабуюць выбраць прэм'ера


Паўторныя выбары кіраўніка ўраду пройдуць у Нацыянальным Сходзе Арменіі.

У адпаведнасці з армянскім заканадаўствам, гэтым разам для вылучэння кандыдатам у прэм’еры ў другім туры Пашыньяну дастаткова мець падтрымку 32 парламентарыяў. Калі прэм’ера не змогуць абраць і з другога разу, то парламент будзе распушчаны, а праз 40 дзён у Арменіі маюць адбыцца парламенцкія выбары.

Нікол Пашыньян у сярэдзіне красавіка ачоліў акцыі пратэсту супраць абрання прэмʼер-міністрам Сэржа Саргсьяна, які займаў 10 гадоў пост прэзідэнта Арменіі. 23-га красавіка Саргсьян заявіў пра сваю адстаўку. У той жа дзень прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісʼян прыняў адстаўку ўрада.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў