У Арменіі працягваюцца пратэсты. Затрыманыя каля 100 чалавек


У Арменіі працягваюцца пратэсты супраць абрання экс-прэзідэнта Арменіі Сэржа Саргсьяна прэм’ер-міністрам.

Як паведамляе прэс-служба паліцыі Арменіі, затрыманыя каля 100 чалавек.

«Паліцыя будзе працягваць ва ўстаноўленым законам парадку падвяргаць прыводу ўсіх асобаў, каторыя ажыццяўляюць правапарушэнні, якія пасягаюць на грамадскі парадак», – кажуць у прэс-службе.

Нагадаем, што 17 красавіка ў Арменіі адбыліся выбары прэм’ер-міністра. Раней 9 красавіка новаабраны прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян распусціў урад. Пасля завяршэння прэзідэнцкага тэрміну былога кіраўніка краіны ўступіў у сілу новы тэкст Канстытуцыі Арменіі, згодна з якім рэспубліка становіцца парламенцкай і ўлада будзе засяроджаная ў руках урада, а не прэзідэнта. Кіроўная кааліцыя высунула на пост прэмʼер-міністра Сэржа Саргсьяна, які з 2008 да 2018 года займаў пасаду прэзідэнта. Гэтае рашэнне сталася прычынаю пратэстаў. 17 красавіка Саргсьян быў абраны на пост прэмʼер-міністра.

ГА, belsat.eu. Фота: Artyom Geodakyan / TASS / Forum

Стужка навінаў