У аргентынскім крэматорыі спалілі 400 кг какаіну з расейскай амбасады. Відэафакт


Стрым з «Facebook’а» міністра бяспекі Аргентыны Патрысіі Булрыч

Міністр бяспекі Аргентыны Патрысія Булрыч і амбасадар Расеі ў Аргентыне Дзмітрый Феактыстаў узялі ўдзел у знішчэнні какаіну, які знайшлі ў школе пры расейскай амбасадзе сёлета ў лютым.

Паводле следства, какаін належаў аднаму з працаўнікоў тэхперсаналу расейскага дыппрадстаўніцтва ў Буэнас-Айрэсе.

30 ліпеня ўлады Германіі экстрадавалі ў Маскву Андрэя Кавальчука, падазраванага ў арганізацыі паставак какаіну з Аргентыны ў Расею.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў