У Аргентыне ў гонар кожнага народжанага дзіцяці будуць саджаць дрэва


Гэтак улады гораду Барылёчэ хочуць аднавіць знішчаныя лясы.

Гарадскі савет Сан Карлас дэ Барылёчэ аднагалосна пастанавіў саджаць па дрэве ў гонар кожнага дзіцяці, якое прыходзіць на свет. Мэрыя нават прапанавала бацькам самастойна выбраць, якое менавіта дрэва будзе пасаджана пасля зʼяўлення на свет іхнага дзіцёнка – пры ўмове, што расліна мае быць прадстаўніком мясцовае флоры.

Галоўная ідэя пасадкі дрэваў у гонар нованароджаных – аднаўленне мясцовых лясоў, моцна пацярпелых за апошні час. Паводле звестак медыкаў, штогод у Барылёчэ нараджаецца прыкладна 2,5 тыс. дзяцей. Мясцовыя ўлады спадзяюцца, што вынікі іхнага праекту будуць бачныя ўжо праз некалькі гадоў.

Барылёчэ – галоўны гарналыжны курорт Аргентыны і адзін з самых папулярных турыстычных напрамкаў у летні сезон.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў