У Аргентыне фанаты напалі на аўтобус «Бока Джуньёрз». Адзін з футбалістаў ледзь не страціў вока


Другі матч фіналу Кубка Лібэртадорыс (паўднёваамерыканскі аналаг футбольнай Лігі чэмпіёнаў) паміж аргентынскімі клубамі «Рывэр Плэйт» і «Бока Джуньёрз» быў сарваны ў выніку беспарадкаў.

За некалькі гадзінаў да гульні фанаты ««Рывэр Плэйту» зладзілі засаду на адной з вуліцаў Буэнас-Айрасу на аўтобус з гульцамі «Бока Джуньёрз». У аўтобус кідалі камяні, бутэлькі, труцілі перцавым газам.

Капітан каманды Пабло Пэрэс і паўабаронца Гансала Ламарда атрымалі траўмы. У прыватнасці, Пэрэсу трапілі ў вока аскепкі шкла, ступень пашкоджанняў пакуль не агучваецца. Футбаліста Карласа Тэвеса званітавала ад газу.

https://www.instagram.com/p/Bqk8ulYhHc5/?utm_source=ig_embed

Паліцыя была вымушаная разганяць хуліганаў слёзатачывым газам. Адбыліся бойкі фанатаў і праваахоўнікаў, мінімум 16 чалавек затрыманыя.

Матч спачатку перанеслі на гадзіну, потым на 1,5, а потым на наступны дзень. Ен мусіць распачацца ў 23.00. па менскім часе 25 лістапада.

«Бока Джуньёрз» і «Рывер Плэйт» – самыя папулярныя каманды Аргенціны і непрымірымыя супернікі. Сёлета яны ўпершыню сустрэліся ў фінале галоўнага футбольнага турніру Паўднёвай Амерыкі – Кубак Лібэртадорыс. Першы матч скончыўся з вынікам 2-2.

ІІ, belsat.eu, паводле sports.ru

Стужка навінаў