У арганізме Навальнага не знайшлі атрутных рэчываў пасля раптоўнага прыступу алергіі


Спецыялісты НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага ў Маскве не выявілі атрутных рэчываў у арганізме апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якога экстрана шпіталізавалі з ізалятару, дзе той адбываў арышт, з сімптомамі моцнай алергіі.

Як паведамляе «Интерфакс», аналізы былі правераны ў хіміка-таксікалагічнай лабараторыі НДІ ім. Скліфасоўскага, распавёў галоўны лекар Аляксей Токараў.

«Па выніках выкананых даследаванняў рэчывы, якія выклікаюць атручванне, не выяўлены», – дадаў ён.

Нагадаем, 28 ліпеня Аляксея Навальнага шпіталізавалі ў 64-ю клінічную больніцу Масквы з дыягназам «кантактны дэрматыт» ​​са спецпрыёмніка № 1, дзе ён адбываў адміністратыўны арышт.

Лекарка палітыка Анастасія Васільева, якую спачатку не хацелі пускаць да Навальнага, засумнявалася ў афіцыйным дыягназе. Пазней яна змагла яго агледзець і пацвердзіла дыягназ. Сам Навальны сцвярджаў, што не раней не пакутваў на алергію.

Праз суткі палітыка вярнулі назад у ізалятар. Суд адмовіўся перарываць ягоны арышт для лекавання.

КА belsat.eu

Стужка навінаў