У апошнюю нядзелю лістапада падаражэе паліва


«Белнафтахім» анансуе павелічэнне коштаў на паліва ў нядзелю, 24 лістапада. Рост складзе адну капейку, паведамляе прэсавая служба канцэрну.

З нядзелі, 24 лістапада, кошт бензіну АІ-92 складзе 1,59 руб., АІ-95 1,69 руб., АІ-98 1,91 руб., ДТ – 1,69 руб.

Канцэрн абгрунтоўвае рост коштаў на паліва павелічэннем выдаткаў на нафту, якую НПЗ Беларусі набываюць у лістападзе. Таму дзеля кампенсавання сродкаў на набыццё сыравіны адбываецца і рост коштаў на аўтамабільнае паліва.

У бягучым годзе павелічэнне коштаў на паліва з 24 лістапада стане 23 па ліку. Апошні раз бензін і дызель даражэлі 29 верасня.

Летась кошты на паліва змяняліся 27 разоў.

Hавiны
Урад Эквадору ўцёк з сталіцы ў выніку пратэстаў супраць павышэння коштаў на паліва
2019.10.08 20:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў