У апошняй серыі культавага мультсерыялу «Family Guy» з'явілася беларуская «няня»


У трэцім эпізодзе 16 сезону амерыканскага серыялу «Family Guy» з’явілася гераічная няня з Беларусі.

Галоўныя героі анімаванага сіткому ўзялі на працу беларускую няню Наталлю, на якую палююць спецслужбы.

«Няня, ты заўсёды будзеш з намі?», – пытаецца Сцьюі ў Наталлі. «Так. Пакуль беларускія спецслужбы мяне не знойдуць», – адказвае няня. Так пачынаецца сцэна са стралянінаю і пагонямі ў стылі класічных галівудскіх баевікоў.

У іншай сцэне Наталля чытае «любімую» кніжку беларускіх дзяцей: «Дабранач, чарнобыльскі месяц».

Праца ў якасці няні для Наталлі толькі прыкрыццё рэальнай місіі – «нейтралізацыя ліберальна-габрэйскага дысідэнта Маўскавіца».

У цэнтры сюжэту «Family Guy» сям’я Грыфінаў, якая складаецца з бацькоў, Пітэра ды Лоіс, іхных траіх дзяцей, Крыса, Мэг і Сцьюі, а таксама антрапаморфнага сабакі Браяна. У серыяле смела жартуюць на спрэчныя і далікатныя тэмы: рабства, інваліднасць, фемінізм, атлусценне, антысемітызм ды іншыя.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў