У апошнія дні студзеня пацяплее


29 студзеня надвор’е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. Чакаецца паступленне цёплай паветранай масы. На значнай частцы краіны снег, мокры снег, днём на поўдні з дажджом. Месцамі туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -2 па паўднёвым захадзе да -11 па паўночным усходзе краіны, днём чакаецца ад мінус трох да плюс трох градусаў, паведамляе Белгідрамет. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём – слаба расці.

30 студзеня надворʼе будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, па паўднёвым усходзе Беларусі будзе адчувацца ўплыў маларухомай франтальнай сістэмы. У многіх раёнах пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да 6 са знакам мінус, днём чакаецца ад -3 да + 3 градусаў.

31 студзеня ўплыў атмасфернага фронту распаўсюдзіцца на большую частку краіны. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца мокры снег, дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -6 па паўночным захадзе да + 1 па паўднёвым усходзе, днём -3 +3.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў