У апошнія дні лютага і ў першыя сакавіка будзе цёпла, нібы ў красавіку


28 лютага надвор’е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачнае з праясненнямі неба, паведамляе Белгідрамет.

У пятніцу ў многіх раёнах пройдуць невялікі мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу апусціцца да нуля да мінус пяці градусаў, днём чакаецца ад нуля да шасці вышэй за нуль. Атмасферны ціск будзе расці.

29 лютага месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог будзе слізка.

Удзельніцы абраду гукання вясны з этнасуполкі “Кола” нясуць новае, ачышчальнае вяснавое сонца да старажытнага вала Гарадоцкага замчышча

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус аднаго да мінус сямі градусаў. Днём прагназуецца ад мінус аднаго па паўночным усходзе да шасці цяпла па паўднёвым захадзе.

1 сакавіка ноччу пераважна па заходняй частцы Беларусі, а раніцай і днём на большай частцы краіны пройдзе мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу ад чатырох марозу да трох цяпла, днём прагназуецца ад плюс аднаго да плюс сямі градусаў.

Аб’ектыў
Зіма праігнаравала Беларусь: у апошні тыдзень таксама не прыйдзе
2020.02.24 21:24

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў