У апошні дзень лета без ападкаў і да +24


Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па поўначы Беларусі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе паўночна-заходні 2-7 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра да +13. Месцамі сіноптыкі абяцаюць ад +5 да +7 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца да +24.

У Менску ўдзень будзе да +20.

Стужка навінаў