У Антарктыцы паветра прагрэлася да 20 градусаў цяпла

Навукоўцы зафіксавалі ў Антарктыцы рэкордна высокую тэмпературу. Пра гэта піша агенцтва AFP.

У ноч на пятніцу, 14 лютага, упершыню ў гісторыі Антарктыды паветра прагрэлася там да 20,75 градусаў. Тэмпературу замяралі на палярнай станцыі, што знаходзіцца на востраве каля паўночнага ўскрайку мацерыка.

Айсберг памерам з Менск адкалоўся ад ледавіка ў Антарктыдзе

Як адзначыў бразільскі навуковец Карлас Шэфэр, рэкордна высокая тэмпература не звязаная з глабальным пацяпленнем. Паводле яго, гэта проста звесткі, якія атрыманыя «ў канкрэтны момант і якія не з’яўляюцца часткай доўгатэрміновага даследавання».

Тым не менш, піша AFP, навіна пра тэмпературны рэкорд можа ўзмацніць асцярогі адносна перагрэву планеты.

У Антарктыдзе анамальная спёка

Паводле ААН, апошняе дзесяцігоддзе стала самым цёплым у Антарктыцы. Самымі гарачымі былі 2016 і 2019 гады. Студзень 2020 года таксама стаў самым цёплым студзенем за ўвесь час назірання.

МГ belsat.eu

Hавiны