У Ангелы Мэркель памерла маці


Памерла маці канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. Як паведамілі нямецкія медыі, Херлінд Каснер памерла ва ўзросце 90 гадоў. Прадстаўнік федэральнага ўраду, які пацвердзіў гэтую інфармацыю, папрасіў журналістаў «паважаць прыватную сферу канцлера і яе сям’і».

Бацька кіраўніцы ўрада Нямеччыны Хорст Каснер памёр у 2011 годзе. Бацькі Ангелы Мэркель не часта зʼяўляліся на публіцы. Аднак яны былі сярод гасцей такіх важных падзеў у жыцці іх дачкі, як прывядзенне яе да прысягі ў бундэстагу пасля чарговага абрання канцлерам або святкаванне яе 60-годдзя ў 2014 годзе.

Hавiны
Мэркель вырашыла выдаліць сваю старонку ў Facebook
2019.02.01 18:49

СК belsat.eu паводле dw.com

Стужка навінаў