У анархістаў, якіх затрымалі пад Берасцем, правялі ператрусы


Праваахоўнікі позна ўвечары 22 красавіка зладзілі ператрусы ў двух маладзёнаў з Менску і аднаго гарадзенскага актывіста.

Пра гэта паведамляе актывіст Вячаслаў Касінераў. На якой падставе адбыліся ператрусы, пакуль невядома. У хлопцаў забралі камп’ютары, улёткі, банер ды іншыя рэчы. Пра гэта актывісты даведаліся ад бацькоў, самі яны былі па-за домам.

Усіх затрыманых выпусцілі з ізалятару часовага ўтрымання, распавёў belsat.eu Вячаслаў.

20 красавіка Спецыяльны атрад хуткага рэагавання разам з АМАПаўцамі штурмам узяў лецішча, дзе сабралася кампанія з 11 анархістаў. Удзельнікаў анархісцкага лагеру збілі і затрымалі. Некаторых катавалі, акунаючы галавой у туалет. Пры гэтым ніякіх паказанняў ці тлумачэнняў не патрабавалі. Толькі перапісвалі асабістыя звесткі.

«Пагражалі пасадзіць на бутэльку. Акуналі галавой ва ўнітаз»: пад Берасцем «зачысцілі» лагер анархістаў

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары