У Амерыцы ствараюць базу імёнаў баевікоў


Амерыканскім спецыялістам дапамагае Інтэрпол.

Адмысловы прадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях узаемадзеяння з іншымі краінамі ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» Брэт Макгурк заявіў, што ЗША фармуюць базу дадзеных замежных баевікоў гэтай групоўкі.

«Цяпер там 18 тысячаў імёнаў», – сказаў Макгурк.

Дапамогу ў стварэнні базы дадзеных аказвае Інтэрпол.

Ён адзначыў, што ў сапраўдны момант магчымасць патрапіць у Сірыю для баевікоў з іншых краінаў ускладнілася дзякуючы дзеянням Турцыі па ахове сваіх межаў.

«Нашая місія ў тым, каб пераканацца, што баевікі, якія прыехалі раней, не змаглі адтуль выбрацца, і што яны памруць у Іраку або Сірыі», – цытуе Макгурка «Інтэрфакс».

ДД

Стужка навінаў