У амерыканца скралі калекцыю коміксаў пра Бэтмэна за $ 1,4 млн


Пра гэта паведамляе выданне «Bleeding Cool», якое апублікавала ліст калекцыянера Рэндзі Лоўрэнса да сваіх калег па хобі.

Паводле Лоўрэнса, з ягонага складу скралі 439 коміксаў.

У сваім лісце калекцыянер назваў страту калекцыі «найгоршым днём, якога мы ўсе баімся». Ён таксама выказаў надзею, што тыя, хто заўважыць зніклыя выданні ў продажы, паведамяць яму пра гэта.

Бэтмен (англ.: Batman) – выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва DC Comics, а таксама шэрагу фільмаў і відэагульняў. Бэтмен быў створаны мастаком Бобам Кейнам і пісьменнікам Білам Фінгерам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе Detective Comics#27 (травень 1939 года).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў