У Альпах разбіўся самалёт авіякампаніі «Germanwings». Усе пасажыры загінулі


Лятак упаў у дэпартаменце Верхняга Правансу. Абломкі ўжо знойдзены непадалёк ад мястэчкаў Дзінь-ле-Бэн і Барселанет.

«На борце летака было 148 пасажыраў. Загінулі ўсе», – сказаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і выказаў свае спачуванні сем’ям ахвяраў. 

На афіцыйнай старонцы авіякампаніі паведамляецца, што на борце было 144 пасажыра і 6 членаў экіпажу.

З экранаў радараў Airbus-320 знік каля 13:00 па Менску.

Самалёты з гэтай маркі збіраюцца ў Францыі і Нямеччыне. Самалёт які пацярпеў крушэнне лятаў з 1991 г., паведамляе reuters.com.

«Germanwings» – бюджэтная авіякампанія, якая з’яўляецца структурным падраздзяленнем авіяперавозчыка «Lufthansa».

Жалобная версія лагатыпу «Germanwings» збірае «лайкі».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў