У альма-матар Лукашэнкі – вялікі недабор. Туды хочуць загнаць двоечнікаў


Вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках няма ахвотных. Таму абласное кіраўніцтва Прафсаюзу работнікаў аграрна-прамысловага комплексу разаслала старшыням райкамаў лісты з патрабаваннем адправіць у Горкі выпускнікоў школаў і ліцэяў.

Фота загаду займеў блогер NEXTA. Ад абітурыентаў патрабуюць сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання з прахадным балам у профільных прадметах – хіміі і біялогіі – 7 са 100.

У прыёмнай камісіі belsat.eu распавялі, што цяпер ідзе дадатковы набор на бюджэт і платнае навучанне.

«Прахадныя 7 балаў не мы прыдумалі, гэта распараджэнне Міністэрства адукацыі. Ну, мала, але мы ж сельскагаспадарчая ўстанова. Таму вось так», – адказалі ў прыёмнай.

Нізкі прахадны бал выстаўлены не толькі па біялогіі, але і па фізіцы, і па матэматыцы.

Як паказаў нядаўні эксперымент Сяргея Альшэўскага, кіраўніка праекту «Народны падручнік», дзякуючы новай сістэме падліку вынікаў ЦТ можна лёгка здаць прадмет, не ведаючы яго.

Hавiны
41 бал па кітайскай мове на ЦТ метадам «тыку»? Элементарна!
2019.07.02 19:21

Раней блогер NEXTA апублікаваў дакументы, з якіх вынікае, што на бюджэтную форму навучання па спецыяльнасці «Меліярацыя і водная гаспадарка» ў БДСГА падалі дакументы ўсяго два чалавекі.

ВІДЭА
Новая сістэма падліку балаў ЦТ: метадам тыку паступяць нават двоечнікі, вернецца карупцыя
2019.07.01 15:30

ДР belsat.eu

Стужка навінаў