У актывіста арыштавалі ўсю нерухомасць за штраф, які той сплаціў


Яўген Батура мяркуе, што яму помсціць аддзел прымусовага выканання.

Сёння 15 траўня Яўгену Батуры прыйшлі пастановы аб арышце ягонай кватэры і рухомай маёмасци. Прычына – нібыта нявыплачаны штрафы за ўдзел у снежаньскіх акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй. Аднак Яўген сплаціў штраф 8 траўня, у вызначаны тэрмін.

Аддзел прымусовага выканання сцвярджае, што нібыта не атрымаў аніякай інфармацыі аб выплачаным штрафе. Але паводле Яўгена, квіток аб аплаце яны атрымалі яшчэ за тыдзень да таго, як ён атрымаў першыя позвы.

Актывіст Яўген Батура, фота: Facebook.com

«Яны так робяць абсалютна намерана. Галоўная судовая выканаўца, да якой я хадзіў скардзіцца яшчэ ў панядзелак, бачна, помсціць», – кажа Яўген.

Помста ад уладаў

Ён распавядае, што пасварыўся судовай выканаўцай Наталляй Чарнаморцавай, калі прынёс квіткі аб аплаце штрафу. Падчас спрэчкі яна паабяцала, што Яўген мусіць сплаціць 10% пені. Ён даводзіў незаконнасць, і праз гэта атрымаў такія наступствы.

«Можа я іх раззлаваў – не ведаю. Але каб кватэру арыштавалі, у якой я пражываю… Яны нават на гэта права не маюць, бо іншага жытла ў мяне няма», – распавядае Яўген.

Зараз актывіст проста чакае выраку і спадзяецца на суд, з якім ён вядзе перапіску.

«Першы раз бачу, каб з-за незаконна прызначай пені арыштоўвалі нерухомасць», – злуецца Яўген.

Hавiны
45 судоў за тры дні. У Беларусі працягваюць пераслед прыхільнікаў незалежнасці
2020.01.07 11:20

Яўген Батура быў аштрафаваны за адну са снежаньскіх акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй на 1350 рублёў.

Ён абскарджваў прысуд і напачатку вырак адмянілі. Але ўсё-ткі 31 красавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакінуў штраф у сіле. Аб гэтым ён даведаўся 7 траўня.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў