У школе пад Віцебскам спрабавалі згвалціць шасцікласніка


Школа ў аграгарадку Кіраўскі, дзе дайшло да гвалтоўнага злачынства

Праваахоўнікі расследуюць акалічнасці здарэня ў школе аднаго з аграгарадкоў у Віцебскім раёне.

Паводле сведкаў, дзевяцікласнік дапусціў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да шасцікласніка.

Злачынства было здзейсненая 26 верасня ў першай палове дня ў школьнай прыбіральні.

Вучні сцвярджаюць, што дзевяцікласнік C. – вядомы сваймі хуліганскімі паводзінамі, а ягоная ахвяра – вучань шостага класа М. – наадварот лічыўся ціхім і спакойным вучнем.

«Уладзіка ў той дзень забрала хуткая, а Пашку – міліцыя. Што адбылося потым, мы не ведаем, нам ніхто нічога не распавядае», – кажа адзін з вучняў.

Дырэктар школы сітуацыю не каментуе, аднак адзначае, што ў дадзены момант вядзецца следства.

«Такі факт сапраўды меў месца ў нашай школе, але нас папрасілі асабліва не афішаваць сітуацыю, бо пакуль працуюць следчыя. Хаця ўсе і так усё ведаюць», – дзеліцца з Belsat.eu адзін з працаўнікоў школы.

Міліцыя апублікавала фота мужчыны, якога падазраюць у прыставаннях да дзяўчынкі

Віктар Старавойтаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары