У Афрыцы піраты захапілі судна з расейскімі і ўкраінскімі маракамі на борце


Ля берагоў афрыканскай краіны Камерун 17 маракоў патрапілі ў палон. Сярод палонных, як мінімум, адзін украінец, піша «Украінская праўда».

Консульская служба МЗС Украіны паведамляе, што разам з зацікаўленымі субʼектамі прадпрымае меры па вызваленні захопленага ўкраінца.

Два гандлёвых караблі ў водах Камеруну былі атакаваныя цягам некалькіх гадзін. Паводле прадстаўнікоў, ваенна-марскога флоту краіны, выкрадальнікі, верагодна, нігерыйскія піраты. Сілы бяспекі Камеруну пачалі пошукавую аперацыю.

Паводле версіі Міжнароднага марскога бюро ў Малайзіі, адно з суднаў – шматмэтавы нямецкі карабель пад сцягам Антыгуа і Барбуда. Іншае – грэцкі сухагруз пад сцягам Лібэрыі.

У той жа час, па дадзеных МЗС РФ, напад здзейснены на грузавое судна «Мармалайта», якое рухалася пад сцягам Антыгуа і Барбуда. Трое з 8 членаў экіпажа, якія апынуліся ў палоне, – грамадзяне Расеі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў