У Афрыцы піраты з мачэтэ напалі на судна з расейскім экіпажам. 6 асобаў узялі ў палон


Піраты напалі на судна каля берагоў Беніна ў Гвінейскай затоцы, паведамляе расейскі рэсурс «Портньюс», спасылаючыся на morflot.ru.

У ноч на 2 студзеня на кантэйнеравоз MSC MANDY, які ходзіць пад сцягам Панамы, уварваліся ад сямі да дзевяці чалавек, узброеных аўтаматамі Калашнікава, нажамі і мачэтэ. Яны абрабавалі экіпаж і ўзялі 6 асобаў у палон. Сцвярджаецца, што ўсе выкрадзеныя – грамадзяне Расеі.

Паводле расейскіх дыпламатаў з Беніну, на борце было 26 чалавек, у тым ліку 20 расейцаў, двое грамадзянаў Грузіі і чацвёра ўкраінцаў.

Цяпер кантэйнеравоз знаходзіцца ў тэрытарыяльных водах Нігерыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў