У Афганістане забілі 20 баевікоў Талібану


Больш за 20 чалавек загінулі ў Афганістане ў выніку сутыкнення паміж вайскоўцамі і баевікамі ісламісцкага руху «Талібан».

Як паведамляе афганскі тэлеканал «1TV», 1 снежня каля 2:00 баевікі атакавалі штаб-кватэру паліцыі ў раёне Мардыян на поўначы краіны.

Hавiны
У Мексіцы ў выніку нападу наркакартэлю загінулі 14 чалавек
2019.12.01 08:09

Страляніна працягвалася тры гадзіны.

У выніку сутыкнення былі забітыя 20 баевікоў, уключаючы двух іх лідараў. Таксама загінулі чацвёра прадстаўнікоў сілаў бяспекі.

Яшчэ дзесяць чалавек з абодвух бакоў былі параненыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў